top of page

PROGRAM
The Tenth International Congress of Belarusian Studies
September 30 – October 2, Kaunas (Lithuania)

​1. International relations. Regional security. Foreign policy

  • Belarus between Russia and Ukraine: what can IR theories clarify?

With the outbreak of the 2022 Russo-Ukrainian war, Belarus's contradictory record as a geopolitical "mediator" between the conflict sides has also evolved as the country became a de facto Russian-occupied territory, which was used by Moscow for its acts of aggressive war against Ukraine. Whilst the  Russo-Ukrainian war is likely to reshape the foreign policy thinking in Europe in the way the  Yugoslav wars of the 1990's previously did, it is unclear what  Belarus' geopolitical and moral status will be in this new setup.

The panel will assess the analytical purchase of theories of international relations with respect to the events both prior and after the 2022 war. Do conventional IR theories help us understand what happens in post-Soviet Eastern Europe and the Russia-Ukraine-Belarus "triangle?"  Which frameworks work better, "rationalist" or social constructivist ones? Can we attribute "rationality" to authoritarian regimes like the Russian one, and consequently, are realist explanations, which are based on the assumption that states are rational unitary actors, any good here? Which  varieties of realism could have more explanatory potential (e.g., structural realism or neoclassical realism)? Are there any possible alternatives to the "Western" IR-theorizing and should we be looking for them in this context? The panel will analyze these and other questions, which pertain to theorizing international politics around Belarus.

  • Rethinking sovereignty: the consequences of domestic political crisis and war in Ukraine for Belarusian statehood

  • Aggressor, partner, mediator, peacemaker: the dynamics of Belarus - Ukraine relations, 2014-2022

  • Nation-state facing the challenges of globalization and Russian neo-imperialism: content, problems, prospects

Панэль будзе прысвечана аналізу развіцця нацыянальнай дзяржавы ў кантэксце рэзка змененай геапалітыкі постсавецкага рэгіёну. Вайна ва Украіне зноў актуалізавала пытанне аб ролі нацыянальнай дзяржавы і нацыянальнай ідэнтычнасці перад іншымі, больш унівэрсалісцкімі, мадэлямі развіцця супольнасцяў. На прыкладзе Літвы і іншых суседніх краін дакладчыкі (гісторыкі, культуролагі, палітолагі, сацыёлагі) будуць разбіраць змены функцыі, праблемы развіцця і перспектывы захавання/адраджэння нацыянальнай дзяржавы.

 

2. Politics. Political Institutions

  • Constitutional and political reform in Belarus according to the authorities' scenario: structural changes in 2020 and possible scenarios

  • Alternative perspectives on democratic constitutional and political reforms

  • Society's Interests in Public Administration: interaction between citizens and state, civic participation and public services 

Вайна ва Украіне змяніла палітычныя і даследчыя інтарэсы і прыярытэты ў рэгіёне. Для Беларусі адбылося змяненне знешнепалітычнай павесткі, хоць паралельна краіна працягвае знаходзіцца ва ўмовах працяглагапалітычнага крызісу. Разам з тым праблемы дзяржаўнага кіравання або больш шырока - узаемадзеяння грамадства / грамадзян і дзяржавы застаюцца актуальнымі для жыцця людзей як ва Украіне, так і ў Беларусі і іншых краінах. Якім чынам могуць быць прадстаўлены інтарэсы грамадства ў дзяржаўным кіраванні ў розных палітычных умовах і палітычных рэжымах? Як дзяржава можа і павінна адказваць на запыты грамадзян, а таксама якія паслугі прадастаўляць ім? Як магчыма рэфармаванне сістэмы дзяржкіравання ў Беларусі? У рамках панэлі плануецца абмеркаванне гэтых пытанняў, а таксама любых іншых тэм, звязаных з Дзяржаўным кіраваннем і грамадзянскім удзелам у Беларусі і іншых краінах.

3. Society and Social Institutions

  • Civil Society Studies

Даследванні грамадзўянскай супольнасці традаыцыйна прэзэнтуюцца ў межах Кангрэсу. У якасці асобнай панэлі на VIII і IX Кангрэсах 2019 і 2021 года гэтая тэма была прадстаўленая ў сувязі з выданьнем двух выпускаў Даджэста даследванняў грамадзянскай супольнасці і выклікала істотны інтарэс даследчыкаў з боку розных дысцыплінаў (да 20 заявак на панэль). На Х кангрэсе мяркуецца прадставіць даследванні датычная грамадзянскай супольнасці, якія былі вырабленыя ў 2021-2022 гадах і могуць прэтэндаваць на тое каб увайсці ў трэці выпуск Дайджэста. Мэта панэлі - сабраць даследванні аднаго аб'екта (грамадзянская супольнасць) з пункту гледжання розных дысцыплінаў і розных даследчых асяродкаў. Першасная ўвага будзе надавацца даследванням Беларусі, але і даследванні рэгіянальныя могуць быць на гэтай секцыі ў якасці прадмета для параўнальнай дыскусіі. Улічваючы, што кангрэс адбываецца пасля некалькіх гадоў бурлівых падзеяў у грамадзянскай супольнасці Беларусі (пандэмія, прэзідэнцкія выбары 2020 года, "зачыстка" трэцяга сектара 2021 года, расейская інвазія ва Украіну), гэтая тэматыка можа прыцягнуць дадатковую ўвагу да дыскусіі і будзе спрыяць папулярызацыі вынікаў даследванняў.

  • Contemporary Urban Solidarity: Vertical and Horizontal Dimension

Салідарнасць-досыць папулярная для сацыялогіі тэма, паколькі дазваляе прама адказаць на асноўныя пытанні гэтай навукі: як магчыма (са)грамадства, чаму і як людзі жывуць разам. Даследаванне гарадскіх формаў салідарнасці мае працяглую гісторыю, аднак застаецца папулярным да гэтага часу. Асабліва актуальным становіцца аналіз гарадской салідарнасці ў крызісныя перыяды, у часы сацыяльнай турбулентнасці, калі традыцыйныя сувязі могуць слабець і распадацца, а на іх месца прыходзяць новыя. Падобныя працэсы назіраюцца сёння ў Беларусі -глыбокі палітычны і геапалітычны крызісы прымусілі індывідаў пераасэнсаваць сваё становішча ў сацыяльнай структуры, правесці рэвізію існуючых сацыяльных сувязяў. Даследаванні паказваюць, што гараджане валодаюць значным патэнцыялам для развіцця і ўмацавання гарызантальных сувязяў, што можа стаць разумнай альтэрнатывай разрастання дзяржаўнай вертыкалі і рэальнай магчымасцю рэалізаваць права на мясцовае самакіраванне. Калі ж працэсы, накіраваныя на паслабленне, знішчэнне гарызантальнай гарадской салідарнасці, будуць працягвацца, то ў найбліжэйшай будучыні гэта можа прывесці да скажэння ўсёй стратэгіі развіцця горада. Мэта дадзенай панэлі - абагульніць і асэнсаваць наяўныя сведчанні ўмацавання/паслаблення гарадской салідарнасці, як у вертыкальным («бізнэс»-«улада» - «гараджане»), так і ў гарызантальным (суседства, мясцовыя супольнасці, міжасобасныя давер) вымярэннях, абмеркаваць магчымыя сцэнары яе развіцця ў будучыні.

  • Belarusian identity: between national heroism and collective guilt

Пасля 2020 года беларусы адчулі сабе гераічнай нацыяй, якая прадэманстравала ўсяму свету моц салідарнасці і негвалтоўнага пратэсту. “Чаму амерыканцы могуць павучыцца ў Беларусаў”, пісала The Washington Post. Прыналежнасць да беларускай нацыі стала гонарам, у шматлікіх краінах актывізаваліся беларускія дыяспары.

У 2022 годзе Беларусь стала саўдзельнікам расейскай агрэсіі супраць Украіны. Згодна з дадзенымі “Народнага апытання”, 78% беларусаў, якія сімпатызуюць пратэсту, адчуваюць сваю адказнасць за гэтыя дзеянні беларускіх уладаў. Беларусы за мяжой ледзь не ўпершыню за найноўшую гісторыю сутыкнуліся з негатыўным стаўленнем па нацыянальнай прыкмеце.

Як ва ўмовах 2022 года трансфармуецца беларуская ідэнтычнасць?

Як беларусам скарыстаць досвед Германіі ў працы з пачуццём калектыўнай віны (Kollektivschuld), каб гэта была стваральная праца грамадства з канструктыўнымі вынікамі?

Як не загразнуць у псіхалагічнай траўме віны, каб гэта не прывяло толькі да дэматывацыі і адчужэння сябе ад беларускага народу?

Як у новых умовах захаваць і ўзмацніць імідж гераічнай нацыі барацьбітаў за свабоду – як унутры краіны, гэтак і ў вачах міжнароднай супольнасці?

  • Television, social networks and social environment. Features of media consumption in contemporary Belarus

  • Under the auspices of the Year of Historical Memory: politics of memory in contemporary Belarus

 

4. Economics

  • Economic sanctions: short-term and long-term consequences for Belarus and the region

  • The war in Ukraine - direct consequences for the economic relations between Belarus and Ukraine

  • Rethinking ESG as Part of the New Normal: Business Impact in the Context of Dictatorial Regimes, Civil Unrests and Wars

The panel is aimed at discussing various aspects of the newly emerged business concept of ESG (Environmental, Social and Governance) in the context of the rapidly changing socio-economic environment, when Sustainability matters are becoming more important than ever before.

 

In the recent years we have become witnesses of tectonic changes in the CEE region. Continuing civil unrests with massive crack-down on the society in Belarus following the forged election of 2020, Russian aggression against Ukraine in 2022 have caused tremendous problems for the whole region, with unprecedented humanitarian crises, economic implications and inevitable evolvement of the corresponding political systems.

 

In times of such ground-breaking shifts businesses cannot stay aside, addressing the newly emerging unconventional circumstances by applying different approaches.

 

The panel will look into the practical steps taken by business circles within the ESG principles to safeguard their reputation and address their long-terms valuation concerns in view of the changing consumer perceptions towards responsible, socially conscious ways of doing business.

 

Can businesses contribute to seizing fire inside societies, adhering to ESG not just for marketing purposes? We'll try to come up with the relevant take-aways and conclusions, using real-world examples and practices.

5. Political philosophy

  • Belarusian political philosophy after 1991

How was the Belarusian political philosophy created and how did it react to the formation of an authoritarian and even a new totalitarian regime in Belarus, which world philosophers did it focus on and what is its current fate? What are the main directions of political philosophy: (critical theory - A. Mikhailov, V. Furs), methodological school (V. Matsekvich), A. Gritsanov, V. Abushenko, V. Aekdovich, T. Shchitsova, etc. The relationship of political philosophy with sociology and political sciences. Parallels of Lithuanian public philosophical thought and Belarusian.

  • Autonomy, Democracy, Revolution (100th anniversary of Cornelius Castoriadis' birth: 1922 - 2022)

 

Творчасць французскага філосафа грэцкага паходжання Карнеліуса Кастарыядзіса (1922-2022) з'яўляецца яркім прыкладам міждысцыплінарнага мыслення: ён пісаў па антрапалогіі, псіхааналізу, лінгвістыцы, сацыялогіі, эканоміцы, палітыцы, філасофіі, мастацтву і інш.

Яго інтэлектуальная спадчына захоўвае сваю значнасць у сучасным заходнім кантэксце. Хоць на постсавецкай, рускамоўнай прасторы Кастарыядзіса незаслужана абдзяляюць увагай (перакладзены толькі 2 кнігі, мала інтэрпрэтатыўных крыніц). Дадзеная панэль нацэлена на тое, каб ліквідаваць гэты дэфіцыт і актуалізаваць спадчыну Кастарыядзіса ў сучаснай сітуацыі (уключаючы беларускае тут і цяпер).

У якасці ключавых тэм заяўлены аўтаномія, дэмакратыя і рэвалюцыя. Але таксама прапанавана абмеркаваць розныя тэматыкі:

1) гістарычны кантэкст станаўлення мыслення (актуальныя філасофскія і палітычныя дыскусіі ў пасляваеннай Францыі «сацыялізм і варварства», 1968 год і інш.);

2) вытокі яго ідэй і канцэпцый (марксізм, псіхааналіз, структуралізм, старажытнагрэцкая філасофская традыцыя і т. д.);

3) ключавыя ідэі (крытыка бюракратычнага капіталізму, дэмакратыя і праект аўтаноміі, ўяўнае ўсталяванне грамадства, сацыяльны канструктывізм і крэатывізм і інш.);

4) рэцэпцыі ідэй у сучаснай сацыяльнай і палітычнай тэорыі (Хабермас, Хоннет, Баўман, Йоас, Турэн, Гідэнс і інш.);

5) актуалізацыя ідэй у сучасным кантэксце (як магчыма іх «ужыванне» сёння? беларускі праект сучаснасці Фурса і інш.).

6. Education and science

  • Higher education in the digital age

У апошнія дзесяцігоддзі пазначыўся працэс актыўнага выкарыстання лічбавых тэхналогій у адукацыйнай дзейнасці. Ён паскорыўся ў сувязі з пандэміяй, калі акадэмічная супольнасць вымушана была перайсць на выключна  аддаленую форму выкладання. Лічбавыя тэхналогіі патрабуюць ад выкладчыкаў распрацоўкі і выкарыстання новых дыдактычных метадаў працы са студэнтамі, авалодання уменнямі і навыкамі работы з базамі  інфармацыі, пошукавымі і іншымі лічбавымі сістэмамі, якія сёння з’яўляюцца неад’емнай часткай педагагічнай і навукова-даследчай дзейнасці. Лічбавыя тэхналогіі ствараюць магчымасці для павелічэння дасяжнасці вышэйшай адукацыі, адначасова патрабуючы перабудовы існуючай сёння сістэмы арганізацыі вышэйшай школы, яе інстытутаў. З’яўленне віртуальных універсітэтаў і іншых вышэйшых навучальных установаў, спецыяльнасцяў і спецыялізацый, заснаваных на ан-лайн выкладанні, патрабуе выпрацоўкі новых падыходаў да вышэйшай адукацыі, вызначэння персперктыў яе развіцця. У сувязі з гэтым адукацыйная ініцыятыва “Беларуская Акадэмія” праануе абмеркаваць праблемы вышэйшай адукацыі ў лічбавую эпоху на Кангрэсе беларускіх даследчыкаў. 

7. History of the Grand Duchy of Lithuania

  • "Habits of glorious ancestors": war, army, society and law in the GDL

Панэль будзе прысвечана вайсковым традыцыям, заканадаўству і іх практычным прымяненні ў ВКЛ у XV - XVIII ст. Будуць разглядацца кейсы асобных баявых дзеянняў, зменаў ў арганізацыі, прававым і нарматыўным забеспячэнні камбатантаў на службе ВКЛ. Паспрабуем акрэсліць змены ў статусе жаўнера на службе дзяржаве і\ці грамаству, тое, якім чынам фармавалася, з каго, забяспечвалася і дзейнічала войска ВКЛ у канкрэтных сацыяльна-палітычных і грамадска-культурных варунках. Паспрабуем паглязець на феномен вайны не толькі праз прызму матэрыяльных стратаў, або асвятлення бітваў і лёсу герояў, але праз тыя змены ў структуры дзяржавы, права і грамаства якія яны з сабой неслі.

  • Problems of research and publication of the historical sources of the Grand Duchy of Lithuania: from ego documents to institutional archives

In the age of information society and global digitization, the research of sources of the history of the Grand Duchy of Lithuania and their publication face new challenges, therefore the theoretical approaches to research, selection of sources, application of preparation criteria and many other challenges are constantly emerging. It can be argued that traditional source research methods and publishing strategies are subject to some time trials. In addition to one of the largest and most important source complexes of the State Chancellery of the Grand Duchy of Lithuania – the Lithuanian Metrica – more and more attention is being paid to other groups of sources: looking back at research into the ego-documentary heritage, research into the archives of local institutions is gaining momentum. Thus, the section will aim to reveal and discuss the most significant problems of research and publication of the sources of the history of the Grand Duchy of Lithuania in the 21st century.

 

8. History of the 20th century

  • The entangled history of revolutions in East-Central Europe, 1917-1923


Дыскусійная група звяртаецца да метадалогіі перакрыжаванай гісторыі і займаецца гісторыяй рэвалюцый. У цэнтры ўвагі гэтай дыскусіі-разнастайнасць палітычных, інтэлектуальных, геапалітычных ідэй, якія распаўсюдзіліся па ўсёй транснацыянальнай прасторы Усходне-Цэнтральнай Еўропы. Таксама мы разгледзім новыя тлумачэнні ўзнікнення нацыянальных прэцэдэнтаў, прасторавых канцэпцый новых нацыянальных дзяржаў, калі былі пабудаваныя розныя канцэпцыі нацыянальнай тэрыторыі і гістарычных / этнаграфічных зямель у рэальнай палітыцы, з аднаго боку, або ў выпадку ідэалагічнай слабасці або маніпулявання гістарычнымі аргументамі, з другога. Па гэтых прычынах мы таксама хочам абмеркаваць уплыў выпадкаў дзяржаўнасці адзін на аднаго і прааналізаваць асаблівасці працэсу прыняцця рашэнняў і палітычнай рэальнасці як "незавершаную працу".

  • Informal Social and Cultural Practices in the BSSR and in other ‘real socialism’ countries (1950s-1980s)

The organizers of this panel intend to discuss informal social and cultural life in the Belarusian Soviet Socialist Republic (BSSR) from the beginning of the Khrushchev Thaw to the outset of Perestroika. It embarks on the broad definition of resistance and non-conformism which extends beyond the binary opposition of dissidence and the ‘totalitarian state’ still present in Eastern European public discourse. At this panel, we would like to present and explore the variety of practices and actors of public and cultural protest (as well as their limits).

For instance, we are looking for the papers considering the activity of informal groups and counter-publics, reading and disseminating of self-produced literature (not limited to overtly political pamphlets), artistic and literary experiments. The organizers are particularly interested in exploring the interaction and exchange between these groups within Soviet Belarus and beyond its borders and also in the question, why and in which case these connections were weak or entirely absent.

We aim at the international outreach of this panel and therefore invite scholars from the Baltic States, Poland, Russia, Ukraine and other countries to submit their papers.

  • Poland and Belarus in the Second World War 

Канцэпцыя панэлі з'яўляецца набліжэнне польскага і беларускага досведу ў Другой сусветнай вайне. Мы прапануем зрабіць акцэнт на пытаннях паўсядзённым жыцці падчас вайны. Паказаць індывідуальную гісторыю і стаўленне падчас вайны і засяродзіцца на трагедыі грамадзянскага насельніцтва ў перыяд 1939-1945 гадоў.

  • Poland and Russia in the historical destiny of Ukraine-Lithuania-Belarus (ULB) in the 19th-21st centuries: biographical session

Галоўная задача – абмеркаванне ролі Расіі ў Польшчы ў гісторыі краін УЛБ у эпоху нацыяналізмаў. “Polska kwestia”, як “русский вопрос” належалі да найбольш вострых пытанняў найноўшай гісторыі Украіны-Літвы-Беларусі. Гаворку прапануецца правесці ў рамках біяграфічнай сесіі, галоўнымі героямі якой могуць быць палітыкі, дзеячы культуры, у тым ліку гісторыкі ды інш. Адным з прыярытэтаў з’яўляецца абмеркаванне ролі гістарыяграфіі і гісторыкаў у ў фармаванні вобразаў заходняга і ўсходняга суседа народаў УЛБ, уплыў гістарычнага наратыву на асаблівасці нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў. 

  • History of Belarusian national and state symbols (20th-21st centuries)

 

Гісторыя беларускай нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікі (ХХ-ХХІ стст.) на сённяшні дзень з'яўляецца малавывучанай тэмай, з вялікай колькасцю лакун. З аднаго боку, спрыяльных умоў для вывучэння гісторыі нацыянальнай сімволікі, г.зн. сімволікі беларускага нацыянальнага руху, не было ў савецкі перыяд. У постсавецкі перыяд гэта тэма таксама амаль не прыцягвала ўвагу даследчыкаў, а рад вучоных (А.Цітоў, С. Рассадзін) разглядалі яе ў залежнасці ад палітычнай кан'юнктуры або толькі асобныя моманты (С. Рассадзін, А. Літвін, Ю. Грыбоўскі). З другога боку, гісторыя дзяржаўнай сімволікі Беларусі, як савецкага (ССРБ -- БССР), так і дасавецкага (БНР) і постсавецкага (РБ) перыяду, нягледзячы на наяўнасць шэрагу цікавых распрацовак (С. Рассадзін, В. Лабачэўская, У. Ляхоўскі, В. Корбут і інш.) таксама не дачакалася комплекснага навуковага падыходу. Актуальнасць гэтай праблемы з'яўляецца высокай у сувязі з яе недастатковай вывучанасцю ў навуковым плане, але і адначасова з запатрабаваннем грамадства на веды пра гісторыю нацыянальных і дзяржаўных сімвалаў. На сённяшні дзень па многіх аспектах гэтай тэмы склаліся ўстойлівыя міфы, якія таксама патрабуюць, з аднаго боку, абмеркавання і аналізу, а з другога, супрацьпастаўлення ім навуковых фактаў. 

9. Philology

  • Contemporary Belarusian literature in the context of European literature (on the example of the Jerzy Giedroyc Literary Prize)

Пытанне еўрапеізацыі беларускай літаратуры цікавіла пісьменнікаў і даследчыкаў ужо з самага пачатку ХХ ст. У 2012 годзе у Беларусі была заснавана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца. Адна з яе мэтаў: „падтрымаць актуальных беларускіх пісьменнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень”.Прапануем уважліва прыглядзецца да тых літаратурных твораў, якія атрымалі ўзнагароды, разглядзець іх літаратурныя  каштоўнасці. Увага: матэрыялы даследванняў з'явяцца друкам на пачатку 2023 года ў Варшаве (Катэдра Беларусістыкі Варшаўскага Унівэрсытэту).

  • Belarusian literature in the world: languages of original texts and translations

Беларуская літаратура апошнім часам пашырае і ўзмацняе свае пазіцыі за мяжой. У розных краінах свету выдаюцца арыгінальныя творы беларускіх аўтараў і пераклады (у тым ліку аўтарскія). Пісьменнікі, якія працягваюць сваю творчую працу ў Беларусі і ў замежжы, звяртаюцца таксама да розных моваў: акрамя беларускай і рускай пачынаюць пісаць на ўкраінскай, польскай, ангельскай інш. У межах панэлі плануецца прасачыць геаграфічныя абсягі прысутнасці беларускай літаратуры ў свеце. Абмеркаваць пытанні звязаныя з мовай, на якой ствараюцца арыгінальныя і перакладныя тэксты, прасачыць якія літаратурныя жанры сёння больш папулярныя на кніжным рынку, а таксама ў якім фармаце зʼяўляюцца выданні беларускіх аўтараў у розных краінах свету (кнігі, часопісы, інтэрнэт-платформы). Абмяняцца досведам у галіне перакладу, друку і прамоцыі беларускай літаратуры.

  • Belarusian vector in the practices of Ukrainian linguists 

Украінскія навукоўцы здаўна звяртаюцца да праблематыцы кантактавання моў-суседзяў, літаратурна-крытычнага спадчыны беларускіх пісьменнікаў і інш. Таму важна сабраць даследчыкаў, якія працуюць у галіне беларусістыкі, каб праз іх асвятляць архіважныя пытанні, якія ствараюць моўную карціну свету беларусаў. Самымі выбітнымі даследчыкамі ў гэтай галіне з'яўляюцца Г. Піўторак і яго вучань А. Скапненка. Заўважым, што менавіта Г. Піўторак з'яўляецца ініцыятарам адраджэння ўкраінскай беларусістыкі.Можна акрэсліць шэраг тэм для абмеркавання, які паўстае перад сучасным даследчыкам:

- абгрунтавання цэласнай тэорыі паходжання ўкраінскага, беларускага і рускага моў;

- зацвярджэнне, што фанетычныя асаблівасці, па якіх адрозніваюць украінская, беларуская і руская мовы, у XII–XIII стагоддзях у асноўным ўжо склаліся;

- пазіцыя, што мовы паўсталі з прычыны кансалідацыі трох ўсходнеславянскіх рэгіёнаў, а ў дыялектным вымярэнні гэты працэс складаўся ў перагрупоўцы старажытнарускіх дыялектных масіваў у новыя арэалы;

выкладанне беларускай мовы ў універсітэце;

- стварэнне падручнікаў і перакладных слоўнікаў дыферэнцыяльнага (кантрастыўнага) тыпу, які змяшчае - спецыфічную беларускую лексіку, якая семантыкай, націскам або радавой прыналежнасцю адрозніваецца ад украінскай.

  • Belarusian literary manifestos of the 1980s and 1990s 


Беларуская літаратура мае сваю самастойную гісторыю і дыскурс. Адметнасцю ўнікальных, нацыянальных літаратур з“яўляецца наяўнасць пэўных школ, літаратурных практыкаў, плыняў і традыцыяў. Беларуская літаратура мае ўсе гэтыя адметнасці. Распрацоўка ўласных літаратурных накірункаў і плыняў у беларускай літаратуры пачалася ў 20-х гадах ХХ стагоддзя. Найперш гэтым займаліся сябры літаратурнага аб“яднання «Узвышша», тут варта перадусім згадаць Адама Бабарэку. Пасля разгрому беларускай літаратуры ў 30-х гг. ХХ ст. такія распрацоўкі прыпыніліся і беларуская літаратура была загнаная ў адзінае для ўсіх пісьменнікаў рэчышча сацыялістычнага рэалізму. І толькі прыканцы 80-х - пачатку 90-х працэс адновіўся. Найбольш плённа ўдзельнічалі ў стварэнні тэарэтычных распрацовак розных літаратурных плыняў і накірункаў сябры Таварыства Вольных Літаратараў і Руху Бум-Бам-Літ. Пераважна гэта былі мадэрнісцкія і постмадэрнісцкія практыкі і спробы іх асэнсавання. А квінтэсэнцыяй гэтых эстэтычных пошукаў з“яўляліся літаратурныя маніфесты. Яны былі як ад імя груп і суполак, так і персанальныя. Гэтая тэма абсалютна не была даследавана ў літаратуразнаўстве – ні ў аўчыннай, ні ў замежнай. Часткова яе закраналі літаратуразнаўцы Ганна Кісліцына і Аксана Бязлепкіна ў сваіх даследаваннях беларускіх літаратурных суполак 80-90-х гадоў ХХ стагоддзя. Але асобных прац на гэтую тэму да сёння не было. 

  • Belarusian glottodidactics: problems of teaching Belarusian as a foreign language

У гэтай панэлі плануецца абмеркаваць сучасныя праблемы беларускай глотадыдактыкі: гісторыя і сучаснасць выкладання беларускай мовы як замежнай (старыя і новыя падручнікі беларускай мовы як замежнай, спосабы прэзентацыі матэрыялу), пытанні сертыфікацыі ўзроўняў валодання беларускай мовай як замежнай, методыка выкладання і параўнальная глотадыдактыка, мова і культура – пытанні культурнай лінгвістыкі (лінгвакраіназнаўства, лінгвакультуралогія, беларусазнаўства), беларуская мова як замежная ў Беларусі ды за мяжой, беларушчына замежнікаў (аналіз моўных памылак), моўная прагматыка (засваенне слоўнага этыкету), праблемы адукавання і працы выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай у Беларусі і за мяжой ды інш. Такая праблематыка ёсць вельмі актуальнай у святле працы над стандартызацыяй і сертыфікацыяй беларускай мовы як замежнай (БМЗ), распрацоўкі ды ўкаранення новага напрамку ў беларускай і замежнай адукацыі. Кола пытанняў да абмеркавання непасрэдна звязанае з працай беларуска-польскага часопіса "Беларуская мова як замежная", што падтрымлівае распрацоўкі друкам.

  • Belarusian literature of the 19th century: problems of interpretation, source and attribution

Нягледзячы на пэўную вывучанасць літаратурнага працэсу на Беларусі ў ХІХ ст., застаецца шэраг пытанняў, якія павярхоўна акрэслены ў беларускім літаратуразнаўстве. Наяўнасць вялікае колькасць ананімных тэкстаў, сумненні ў правільнасці раней ужо атрыбутаваных твораў ставяць новыя задачы перад гісторыкамі літаратуры ў ХХІ ст.

  • Homeland - Belarus?

 

Мэта панэлі – вызначыць суадносіны паняццяў “Радзіма” і “Беларусь” для беларусаў, якія жывуць дома і за мяжой, а таксама Беларусь для не-беларусаў – у сінхронным і дыяхранічным аспектах, г. зн. сёння і па дадзеных ранейшых тэкстаў. 

Што значыць “Радзіма” для беларуса? Што значыць “Радзіма” для не-беларуса, які жыве ў краіне? Што значыць “Беларусь” для людзей за яе межамі? Які быў адказ на гэтыя пытанні раней, на розных этапах існавання беларускіх земляў?

Да ўдзелу ў панэлі запрашаюцца філолагі, этнографы, гісторыкі, культуролагі – шырокае кола гуманітарыяў. Вельмі спадзяёмся на розныя падыходы да праблемы, а таксама на выразную і строгую метадалогію гэтых падыходаў.

 

10. Historical and cultural heritage

  • Architectural and artistic heritage of the BSSR in light of contemporary practices (1991-2022)


Архітэктура і мастацтва савецкага перыяду застаецца самай значнай і бачнай часткай спадчыны Беларусі. Каланіяльнасць і ідэалагічнасць гэтай спадчыны страчвае сваю негатыўную канатацыю. Страчвае разам з кантэкстам. Яна актыўна ітэрпрэтуецца і пераасэнсоўваецца сучаснымі мастакамі. Напрыклад, у арт-праекце Артура Клінава «Горад СОНца», які інспіраваў цікавасць да архітэктуры і манументальнай пластыцы пасляваеннага часу і працяг падобных інтэрпрэтацый у розных жанрах. Савецкае мастацтва інклюзіўна ўключаецца ў вялікія нацыянальныя экспазіцыйныя і выдавецкія праекты, у якіх разглядаецца як неад'емная састаўная частка нацыянальнай культуры. У Беларусі савецкая мастацкая спадчына,  вялізная і разнастайная, але страціла свае функцыі і сэнсы. Асобныя яго аб'екты і з'явы, захаваны і ўжо ўключаны ў нацыянальны наратыў, страціўшы пры тым сваю "савецкую прыроду". Кансерваваць яго ў тым аб'ёме, у якім яно ёсць у Беларусі - нерэалістычна, па матэрыяльных і этычных меркаваннях, паколькі яно ўсё часцей пачынае канфліктаваць з аб'ектыўнымі працэсамі мадэрнізацыі грамадства і сцвярджэннем новай нацыянальнай ідэнтычнасці. Нават калі гэтая спадчына не будзе мэтанакіравана ліквідавацца, то са зменай дзяржаўнага палітычнага курсу, працэс яе маргіналізацыі толькі паскорыцца. Яе можна толькі інтэрпрэтаваць, і часткова ўключаць у сучасны кантэкст. Для гэтага, яго трэба экспертнай супольнасці адкрыць нанова і пераасэнсаваць.

  • Jews and Jewish heritage after the Holocaust (Belarus, Poland, Ukraine)

Мы плануем прадставіць і абмеркаваць асноўныя вынікі міждысцыплінарных даследаванняў па міжнароднаму праекту: "Mapping the Archipelago of Lost Towns: Post-Holocaust Urban Lacunae in the Polish-Belarusian-Ukrainian Borderlands". У фокусе нашай увагі знаходзіліся 6 невялікіх гарадкоў (у мінулым штэтлаў - з дамінацыяй яўрэйскага насельніцтва напярэдадні ІІ Сусветнай вайны): Ізбіца, Білгарай, Іўе, Miр, Берэзне і Броды. З дапамогай гістарычных і антрапалагічных метадаў, у тым ліку архіўных даследаванняў, вуснай гісторыі мы шукаем адказы на пытанні: як гэтыя "страчаныя гарады" былі запісаны новымі сэнсамі і перароблены пад мэты новых жыхароў, а таксама як зніклае насельніцтва і яго спадчына былі ўспрыняты, запомніліся і інструменталізаваны.

  • Historical and Cultural Heritage of the Belarusian-Ukrainian Border: Problems of Preservation, Broadcasting and Interpretation

Гісторыка-культурная спадчына пагранічных тэрыторый пастаянна становіцца прадметам міжнародных навуковых студый. Гэта абумоўлена адсутнасцю адзіных падыходаў да пытанняў захавання, трансляцыі і інтэрпрэтацыі значнага масіва сабраных на працягу стагоддзяў эмпірычных дадзеных, якія дэманструюць унікальны этнакультурны ландшафт памежжа той ці іншай краіны.

 

Асаблівая ўвага на працягу апошніх дзесяцігоддзяў засяроджаная на беларуска-ўкраінскім памежжы, якое здаўна заставалася прыкладам мірнага суіснавання ва ўмовах памежжа культурных кодаў двух этнасаў. Уменне знаходзіць агульны каштоўнасць у аналах гісторыка-культурнай спадчыны дазваляла ўкраінцам і беларусам захоўваць агульны аўтэнтычны глебу палескай культуры, нават нягледзячы на выпрабаванні, якія выпалі на яе долю з прычыны тэхнагеннай катастрофы, выкліканай аварыяй на Чарнобыльскай АЭС.

 

Немалую актуальнасць гэтая праблематыка набывае ва ўмовах сучаснай ваеннай сітуацыі ў Украіне, эпіцэнтрам якой стала у прыватнасці ўкраінска-расійскае Памежжа. Улічваючы гэта менавіта навуковае супольнасць, папулярызуючы вынікі сваіх даследаванняў, павінна спрыяць пошукам магчымых шляхоў да ўзаемаразумення паміж культурамі ва ўмовах памежжа.

  • Bagpipes in Europe: history, influences and revival

For centuries bagpipe traditions were a notable part of the European cultural landscape.

Different types of bagpipes were played at courts and taverns, attributed to devils and angels, accompanying sacred rites and everyday merriments, both forbidden and glorified

as a national instruments. This panel opens the floor to the historical and modern influences of bagpipes from around the world on Eastern European cultural landscape (especially Belarus, Ukraine, Russia, Caucasus, and the Baltic states). We welcome talks and discussions exploring trade, cultural exchanges, development, declines and revivals between this region and the rest of Europe, from the Pyrenees to the Ural mountains, from Scandinavia to the Balkans and Caucasus.

  • Oriental, antique and medieval studies in Belarus

 

Панэль мае мэту прадставіць упершыню ў межах Кангрэсу актуальныя даследванні ў вобласці гісторыі, культуры і рэлігіі беларускіх навукоўцаў у вобласці гісторыі Старажытнага Ўсходу, Старажытных Грэцыі і Рыму, а таксама Сярэднявечча, што з'яўляецца фундаментальнымі галінамі гістарычных даследванняў. 

Кожны ўдзельнік секцыі - унікальны для Беларусі спецыяліст у сваёй галіне, бо адрознай асаблівасцю гэтай спецыялізацыі з'яўляецца абавязковае валоданне не толькі сучаснымі еўрапейскімі, але і старажытнымі мовамі (егіпецкая, старажытнагабрэйская, акадская, старажытнаперсідская, лацінская і інш.). 

Мэтай панэлі таксама з'яўляецца стварэнне пляцоўкі для супрацы тых беларускіх вучоных, якія зараз працуюць у Еўрапейскіх універсітэтах, з іх беларускімі калегамі.

Правядзенне панэлі будзе спрыяць пашырэнню навуковых стасункаў, падвышэнню даследчага ўзроўню ўдзельнікаў, інтэграцыі беларускай гуманітарнай навукі ў сусветную.

11. Culture and cultural studies

  • Human rights in the cultural sphere and cultural rights in Belarus

Беларускі ПЭН рэалізуе маніторынг парушэння культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры ў Беларусі. Збор інфармацыі адбываецца на падставе спецыяльна распрацаванай для гэтага метадалогіі, адной з крыніцаў з'яўляецца публічная інфармацыя ў СМІ. Аднак цягам 2021 года вялікая частка рэпрэсій насіла непублічны характар і неабходныя дадатковыя захады, якія дазволілі б якасна сабраць інфармацыю пра абсяг і характар рэпрэсій і парушэнняў правоў у сферы культуры. Беларускі ПЭН плануе арганізаваць панэль з удзела прадстаўнікоў арганізацый у сферы культуры і менеджараў культуры для таго, каб а) прэзентаваць уласныя даследаванні ў гэтай сферы (і метадалогію, і вынікі); б) сабраць дадатковую інфармацыю пра рэпрэсіі і парушэнні правоў у сферы культуры; в) абмеркаваць супольную дзейнасць па абароне правоў чалавека і культурных правоў; г) абмяняцца планамі і думкамі для ўмацавання сувязяў паміж арганізацыямі сектара. 

  • Beauty in folk culture: sacrum, eros, kitsch

Паняцце “прыгажосці” з’яўляецца ключавым для апісання і разумення любой культуры, але так сталася што ў дачыненні беларускай народнай культуры яно па-ранейшаму застаецца неадрэфлексаваным і навукова не распрацаваным. Асэнсаванне гэтай катэгорыі становіцца асабліва актуальным  у перыяд імклівых зменаў ладу жыцця, ідэалаў, канонаў,  сацыяльнага парадку. Удзельнікі панэлі на самых розных прыкладах – ад уяўленняў пра чалавечую прыгажосць да аздаблення інтэр’ераў, ад упрыгожвання абразоў да пластыкавых пальмаў у дварах -будуць імкнуцца да таго, каб зразумець, што такое прыгажосць у народнай культуры, якія яе ідэалы каноны і межы, чаму яна можа і прыцягваць і адштурхоўваць нас. Пошук адказаў на гэтыя пытанні могуць прывесці да новага ўсведамлення прынцыпаў існавання і развіцця народнай культуры ў цэлым, стаць штуршком для выпрацоўкі новых навуковых падыходаў да яе вывучэння. Рух у накірунку разумення “прыгажосці” дапамагае нам у прыняцці і асэнсаванні усёй складанасці і супярэчлівасці сучаснай народнай культуры з яе прыхільнасцю да нізкіх жанраў і ўзораў, эклектычнасцю  і ангажаванасцю ў палітычную перфараматыўнасць. Мы спадзяемся, што да працы панэлі, якая задумана як міждысцыплінарная, далучацца не толькі навукоўцы (этнолагі, фалькларысты, мастацтвазнаўцы, філосафы, культуролагі), але і творцы, якія выкарыстоўваюць сімвалічную мову народнай культуры ў сваіх працах і эксперыментуюць з ёю.

  • New media and future patterns in the perspective of transformation of cultural practices and communities 

The purpose of the panel is to discuss the disciplinary and methodological foundations of media practices in the context of their genesis and perspective of formation. Cultural research proposes such methodological approach which is supposed to interpret technology and communities in the process of their encounter, overtaking and de-differentiation. The solution to this goal does not include the analysis of certain unique images of these difficult processes, but to define basic parameters of them and their connections with global contexts. With the transformation of media production strategies (the emergence of new media, cheapening microfinance, mass production, metamorphosis of the status and image of the producer, phenomena of media war) changes the semiotics of cultural practices. This implies a long-term perspective of studying the shifting media as a transformation basic of cultural practices and communities. Future is not only needed to be understood, but also to be defended in different ways. 

This goal involves the disclosure of the following tasks:

  1. war and media technology in shifting of cultural practices  

  2. the transformation of humanism paradigms in media flows 

  3. intellectual communities and international cooperation: media parameters 

  4. the dynamics of educational practices in a global media

  • No Politics without Aesthetics! F for Fake

За апошнія два гады слова «фэйк» увайшло ў актыўны лексікон рускамоўных СМІ і прэс-служб дзяржустаноў. Ніводнага дня не абыходзіца без яго ўжывання. За распаўсюд фэйкаў пагражаюць пераследам. Што ж пазначаюць гэтым словам? Гэтае пытанне і прапануецца разглядзець удзельнікам панелі ў эстэтыка-палітычным вымярэнні. Фэйк – з’ява эстэтычная, актыўна выкарыстоўвалася ў арт-практыках*, зараз перасунулася ў сферу паліттэхналогій і мас-медыя (перадусім палітычных). Але сэнс слова цалкам размыўся, яно замясціла фальсіфікацыю і дэзынфармацыю. Магчыма гэтае замяшчэнне звязана з размываннем верыфікацыі (самой працэдуры і крытэрыяў) і актыўным выкарыстаннем гэтага дзеля далейшай дэзынфармацыі. Пранікненне слова у штодзённы слоўнік СМІ, імаверна, з’яўляецца вынікам камунікацыйнага выбуху, які спарадзіў распаўсюд мэсенджэраў. Даступнасць тэхналогіі дазваляе амаль кожнаму быць стваральнікам-спажыўцом-перадатчыкам кантэнту і дэцэнтруе/дэманапалізуе СМІ – з’яўляецца дзейнай альтэрнатывай і пагрозай для рэжымаў улады, якія імкнуцца няхай нават не да татальнага кантролю, а да дамінавання, эксклюзіўнасці, прывілеяванасці. Таму ярлык фэйка ўзяты на ўзбраенне для барацьбы з любой іншасцю (нават не антаганістычнай). Узрослыя магчымасці і даступнасць тэхналогій становіцца мішэнню – усё можна назваць падробкай, нібы сучасныя тэхналогіі дазваляюць зрабіць праўдай (праўдападобным) усё. Таму можна смела сцвярджаць, што колькасць пратэстоўцаў намалявана, а ва Украіне цывільныя аб’екты армія РФ не чапае. 

  • Belarusian Art of Turbulent Times

Падчас драматычных падзей ў сучаснай гісторыі нашай краіны, мастацтва Беларусі працягвае існаваць. Актуальныя працэссы яго стварэння, бытавання і перафарматавання ў карэляцыі з імклівымі пераменамі патрабуюць навуковых фіксацыі і рэфлексіі. Менавіта гэтаму будзе прысвечана наша панэль.

12. Church and religion

  • Churches and Christians in the Belarusian Political Crisis

In the political crisis, which started during presidential election campaign in 2020, Belarusian churches and Christian faced new challenges. On the one hand, an urgent social demand arised for the voice of the churches in support of human rights, truth, justice, solidarity and non-violence. On the other hand, church officials, which were engaged with a social contract with the regime, failed to find a way to respond to this demand with a clear message, and this produced a clear disappointment of democratically oriented believers as well as of democratic society at large. Those few courageous voices of bishops and priests in 2020 were silenced by repressions and threats from the side of the regime, which managed to reconsolidate, or of higher church officials, who chose a strategy of maintaining loyalty. 

 

In this circumstances, unofficial theology and Christian action started to play a significant role in development of the Christian political theology; and this processes started to reshape the Churches and dialogue of public theology with the society. Clergy, theologians and lay activists from different churches and present in different states started to cooperate together in a framework of the working group “Christian Vision”. The conference will reflect on this process and discuss perspectives.

 

13. War studies

  • Cultural wars on the lands of Belarus and Ukraine as an element of hybrid wars of the 21st century

Паняцце" гібрыдная вайна " ўвайшло ў шырокі ўжытак ў XXI стагоддзі. Такія войны пераследуюць тыя ж мэты, што і звычайныя, але яны дасягаюцца праз метады, якія спрыяюць узнікненню і паглыбленню ў дзяржаве, абранай для нападу, унутраных канфліктаў. Стварэнне ўнутраных грамадскіх супярэчнасцяў, праз прапаганду якая пераходзіць у інфармацыйную вайну. А затым штучна пагаршаецца канфлікт паміж сацыяльнымі групамі, якія з'яўляюцца носьбітамі розных культурных кодаў. Значная частка гэтых супрацьстаянняў даволі выразна ўкладвалася ў паняцце "культурных войнаў", уведзенае да навукі.

Сучасныя даследчыкі гісторыі ХХ ст. сцвярджаюць, што метады гібрыднай вайны шырока ўжываліся бальшавікамі падчас стварэння савецкай дзяржавы.

У прапанаванай панэлі паняцці "культурная вайна” і “гібрыдная вайна" ў першую чаргу будуць тычыцца гісторыі канфлікту традыцыйнай культуры аўтэнтычнага насельніцтва Беларусі і Украіны з культурнай экспансіяй Расіі ў ХХ-ХХІ стст.і сучаснаму стану рус. і бел. культуры і самаідэнтыфікацыі.

Удзельнікам панэлі будуць прапанаваныя наступныя пытанні:

- Як адбывалася русіфікацыя бел.і укр. зямель? Якія наступствы мелі гэтыя працэсы?

- Што было характэрна для культурнага аспекту палітыкі падчас БССР і УССР? Ці ёсць адрозненні карэнізацыі і нацыяналізацыі паміж Беларуссю і Украінай?

- Як палітыка русіфікацыі культывавала комплекс непаўнавартаснасці сярод бел.і укр. народу? Якія яе наступствы?

- Як паўплывалі "культурныя войны" на самавызначэнне украінцаў падчас "Рэвалюцыі Годнасці" і беларусаў у 2020г?

  • Military Science, Military History and Defence Studies

Military and defence subjects have been previously dispersed among several other panels/sections at the Congress, most notably History, Political Science and International Relations/Security. However this is a field that features certain specific context and subject of studies. Therefore the proposal is to gather all "Military Science, History and Defence Studies" under one umbrella panel, possibly splitting into 3 sub-sections: pre-20th century Military History, the C20 and C21 military history, and current Belarus-related military science and defence studies.

 

The topics can be of a broad range of military and defence or military history (historiography) topics related in some way to Belarus, however as distinct from "politics of international security" which is traditionally housed under 'International Relations'.

 

My preliminary research on potential speakers for this panel has identified 11 persons so far, their affiliations are from  Belarus (6), Lithuania (1), Ukraine (2), Poland (2). While I did not ask to formulate exact talk titles, their papers could be categorised as follows:  

4 - current Belarus-related defence issues (from Belarus, Ukraine, Poland)

4 - military history of the GDL era (from Belarus, Ukraine)

3 - Belarus military history of the 20th and 21st centuries (Belarus, Poland, Lithuania) 

  • War and tangible cultural heritage: destroy and create 

 

Вайна ізноў нечакана прыйшла да нас. Ці гатовы сучасная музейная супольнасць, арганізацыі і асобы, што займаюцца захаваннем спадчыны, шырокая грамадскасць да выклікаў вайны? Якія практычныя дзеянні і мерапрыемствы дапамогуць выратаваць аб’екты спадчыны? Як захоўвалі помнікі, экспанаты, кнігі падчас узброеных канфліктаў раней? Гэтыя пытанні адрасаваны шырокаму колу спецыялістаў – музейшчыкаў, архівістаў, бібліятэкараў, калекцыянераў

Ваенныя дзеянні не толькі руйнуюць культурную спадчыну – пасля кожнай вайны адбываецца яе мемарыялізацыя, мы захоўваем як прадметы, якія знішчаюць, так і тое, што было пашкоджана, ствараем мемарыялы і музеі. Гэтая дыялектыка знішчэння і стварэння таксама прапануецца для абмеркавання.

1.1
2.3
3.1
3.2
3.3
4.3
5.1
5.2
6.1
7.1
7.2
8.1
8.2
8.3
8.4
8.5
9.1
9.2
9.3
9.4
9.5
9.6
9.7
10.1
10.2
10.3
10.4
10.5
11.1
11.2
11.3
11.4
11.5
12.1
13.1
13.2
13.3
1.4
logo_palitykat_short.jpg
ІВКЛ
Lithuania Belarus
mackevich
bottom of page